Вікторыя Азаранка (2-е месца ў сусветным рэйтынгу) і Вольга Гаварцова (98) выйшлі ў другі круг (1/32 фіналу) адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.
14 студзеня Азаранка выйграла ў шведкі Йаханы Ларсан (91) — 7:6 (7:2), 6:2, Гаварцова — у кітаянкі Ін-Ін Дуань (193) — 6:0, 7:6 (8:6).
У наступным раўндзе Азаранка сустрэнецца з чэшкай Барбарай Заглававай-Стрычавай (84), Гаварцова — з полькай Агнешкай Радваньскай (5).
Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, Гаварцова ні разу не праходзіла далей за другі круг.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/175/24660
Текущая дата: 25.12.2024