Белорусский портал в Казахстане

У Мінску праходзіць міжнародны чэмпіянат па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка



21—22 верасня ў Мінску, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, праходзіць міжнародны чэмпіянат па хуткаснай зборцы кубіка Рубіка — MINSK OPEN 2013.

Турнір праводзіцца пры ўдзеле дэлегата Сусветнай асацыяцыі Кубіка (WCA — World Cube Association) Антона Раставікова (Расія), і ўсе вынікі, зафіксаваныя ўдзельнікамі спаборніцтваў, будуць унесеныя ў сусветную базу рэкордаў.

MINSK OPEN 2013 — гэта першы афіцыйны чэмпіянат па кубіку Рубіка ў Беларусі, так што мы даведаемся пра першага чэмпіёна краіны па спідкубінгу (англ. Speedcubing — хуткасная зборка кубіка Рубіка).

Спідкубінг у Беларусі існуе крыху больш за чатыры гады. За гэты час сабраўся дружны калектыў дзяцей, якія валодаюць неверагоднымі здольнасцямі. Сабраць кубік Рубіка — ужо гэта ўмее не кожны, сабраць яго менш чым за 10 секунд здаецца неверагодным, а сабраць галаваломку з закрытымі вачамі — эта звышздольнасці.

Не выключана, што ў дні чэмпіянату будзе  ўстаноўлены новы сусветны рэкорд.

БелаПАН, 21 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/177/23468
Текущая дата: 16.11.2024