Белорусский портал в Казахстане

Падчас футбольнага матчу на стадыёне "Камсамолец" у Навагрудку (Гродзенская вобласць) 28 верасня адбылася масавая бойка



У РУУС Навагрудка і мясцовым упраўленні Следчага камітэта інфармацыю не каментуюць.

У ходзе 22-га тура чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе краснасельскі "Цэментнік" гуляў матч у гасцях з ФК "Навагрудак". Як паведамляе www.volkovysk.by, на 20-й хвіліне матчу, калі футбаліст "Цэментніка" Яўген Васілеўскі забіў гол у вароты саперніка, на поле стадыёна выбеглі прыкладна дваццаць чалавек у масках і пачалі бойку з балельшчыкамі з Навагрудка.

Бойка цягнулася каля паўгадзіны, арбітр матчу вымушаны быў закончыць матч і залічыў ФК "Навагрудак" тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.

На поле прыбылі нарады міліцыі, а таксама хуткай медыцынскай дапамогі, бо пацярпелым спатрэбілася дапамога.

Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, бойку справакавалі футбольныя фанаты з Мінска.

БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/177/23561
Текущая дата: 16.11.2024