Белорусский портал в Казахстане

Сезон палявання на белалобую гусь, гуменніка, шэрую гусь і канадскую казарку адкрываецца ў Беларусі з 21 верасня



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Прадоўжыцца паляўнічы сезон на гэтых птушак да 8 снежня.

"Дазваляюцца розныя спосабы палявання ў светлы час сутак: ружэйны спосаб з засады, з падыходу, з прынаджваннем, з пад`езду на маламерных суднах. Пры паляванні на гусей можна выкарыстоўваць гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Дапускаецца выкарыстанне сабак для пошуку і падачы здабытай дзічыны. Дазваляецца выкарыстоўваць сабак пэўных парод: тэр`ераў, такс, выжлаў, спаніэляў і рэтрывераў. Дазволена прымяненне маламерных суднаў без рухавікоў або з непрацуючым рухавіком", - растлумачылі ў Мінлясгасе.

Паляўнічыя гаспадаркі Мінлясгаса запрашаюць аматараў палявання на вадаплаўную дзічыну наведаць камфартабельныя комплексы.

20 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/179/23451
Текущая дата: 26.12.2024