Белорусский портал в Казахстане

Беларуская тэнісістка стала пераможцай турніру ITF у Ёкагаме



Беларуская тэнісістка Алена Фалей стала пераможцай турніру катэгорыі Challenger ITF у японскай Ёкагаме з прызавым фондам $40 тыс.

У  вырашальным паядынку 3-га снежня беларуска, якая займае 301-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў дзвюх партыях японскую тэнісістку Аяна Шыміцу, у якой 368-я пазіцыя, — 6:3, 7:5.

На шляху да фіналу Алена Фалей перамагла яшчэ адну японку Чыхіра Мурамацу (555-ы нумар рэйтынгу WTA), кітаянак Яфань Ван (101) і Січжа Вэй (235), а таксама нідэрландскую тэнісістку Сюзан Ламенс (216).

Звязда, 3 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/18/71642
Текущая дата: 27.12.2024