Белорусский портал в Казахстане

Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Досе



Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Досе (Катар) з прызавым фондам 2,369 млн. долараў ЗША.

У першым раўндзе першая ракетка свету была вольная, у другім выйграла ў швейцаркі Раміны Апранды (62) — 6:2, 6:3, у трэцім — у амерыканкі Крысціны Макхейл (44) — 6:0, 6:0, у чацвёртым — у італьянкі Сары Эрані (7) — 6:2, 6:2, у пятым — у полькі Агнешкі Радваньскай (4) — 6:3, 6:3.

17 лютага Азаранка будзе абараняць тытул леташняй пераможніцы турніру ў паядынку супраць амерыканкі Серэны Уільямс, якая незалежна ад яго выніку змесціць беларускую тэнісістку з першага радка рэйтынгу ВТА.

У асабістых сустрэчах з Азаранкай Уільямс мае поўную перавагу — 12:1.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 лютага 2013


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/181/19430
Текущая дата: 05.07.2024