Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Вікторыя Азаранка захоўвае 3-е месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу



У апублікаваным 13 мая чарговым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (ВТА) змяненняў у становішчы лідараў не адбылося.

Спіс лепшых тэнісістак планеты па-ранейшаму ўзначальвае амерыканка Серэна Уільямс, якая 12 мая стала пераможцай буйнога турніру ў Мадрыдзе (прызавы фонд - 4 млн. еўра), абыграўшы ў фінале другую ракетку свету расіянку Марыю Шарапаву - 6:1, 6:4. На трэцім месцы лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая выступала ў іспанскай сталіцы пасля працяглага перапынку, уступіўшы ў другім раўндзе расіянцы Кацярыне Макаравай (20) - 6:1, 2:6, 3:6.

Вось так выглядае першая дзясятка сусветнага рэйтынга:

1. Серэна Уільямс (ЗША) - 11115 ачкоў
2. Марыя Шарапава (Расія) - 10690
3. Вікторыя Азаранка (Беларусь) - 8510
4. Агнешка Радваньска (Польшча) - 6475
5. На Лі (Кітай) - 5755
6. Сара Эрані (Італія) - 5640
7. Ангеліка Кербер (Германія) - 5530
8. Петра Квітава (Чэхія) - 5225
9. Каралін Вазняцкі (Данія) - 3625
10. Саманта Стосур (Аўстралія) - 3545

У першую сотню рэйтынга ВТА ўваходзіць яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова, якая займае 63-ю пазіцыю, маючы 945 балаў.

Цяпер лепшыя тэнісісткі свету перабазіраваліся ў Рым, дзе сёння стартуе яшчэ адзін турнір серыі "Прэм`ер" з прызавым фондам 3,2 млн. еўра. Вікторыя Азаранка, як і іншыя лідары сусветнага рэйтынга, пачне выступленні на грунтавых кортах італьянскай сталіцы з другога круга. Саперніцай беларускі стане пераможца паядынку паміж немкай Юліяй Гергес (25) і чэшкай Андрэа Хлавачкавай (86).

Вольга Гаварцова не змагла прабіцца ў асноўную сетку адзіночнага разраду, уступіўшы ў першым раўндзе кваліфікацыі прадстаўніцы Францыі Мацільдзе Ёхансан (97) - 6:3, 3:6, 1:6. У стартавым матчы парнага разраду Гаварцова разам з амерыканскай тэнісісткай Меган Моўлтан-Леві згуляюць з кітайска-харвацкім тандэмам Хао-Чынг Чан / Дар`я Джурак.

У мужчынскім парным разрадзе беларуска-румынскі дуэт Максім Мірны / Хорыя Тэкау, пасеяныя пад пятым нумарам, пачне спаборніцтвы з 1/8 фіналу.

Турнір у Рыме завершыцца 19 мая.

13 мая 2013, Мінск
Ігар Хадасевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/183/21110
Текущая дата: 16.11.2024