13 мая на 56-м годзе жыцця памёр Уладзімір Раманоўскі - алімпійскі чэмпіён 1976 года (веславанне на байдарках), двухразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту СССР, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.
Ураджэнец Слоніма, Уладзімір Раманоўскі пачаў займацца веславаннем у 12 гадоў, а ўжо ў 18 стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў. Акрамя залатога медаля Алімпійскіх гульняў у Манрэалі-76 (байдарка-двойка, 1000 м), са сваім напарнікам Сяргеем Нагорным заваяваў там яшчэ і сярэбраную ўзнагароду на дыстанцыі 500 м. За сваю спартыўную кар`еру Уладзімір Раманоўскі ў 70-80-я гады ХХ стагоддзя 7 разоў станавіўся чэмпіёнам Савецкага Саюза, перамагаў на VII летняй Спартакіядзе народаў СССР.
За высокія спартыўныя дасягненні Уладзімір Раманоўскі быў удастоены ордэнаў Дружбы народаў і "Знак Пашаны".
Пасля завяршэння спартыўнай кар`еры працаваў старшым трэнерам, а затым - начальнікам нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанню на байдарках і каноэ.
13 мая 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/185/21100
Текущая дата: 27.12.2024