Белорусский портал в Казахстане

Азаранка пераадолела першы круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

15 студзеня ў 1/64 фіналу першая ракетка свету перамагла румынку Моніку Нікулеску (49) — 6:1, 6:4.

Наступнай саперніцай Азаранкі, якая выйграла леташні Australian Open, будзе лепшая ў пары Елені Данііліду (Грэцыя, 94) — Караліна Пліскава (Чэхія, 119).

Днём раней у другі раўнд выйшла Вольга Гаварцова.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/188/18941
Текущая дата: 16.11.2024