Белорусский портал в Казахстане

Домрачава заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам на этапе кубка свету ў Рупольдынгу



Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла 13 студзеня, у заключны дзень пятага этапу Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 37 хвілін 41,1 секунды з двума штрафнымі кругамі (1+0+1+0). Яна на 26,7 секунды адстала ад нарвежкі Торы Бергер (0+0+1+0) і на 11,1 секунды апярэдзіла расіянку Вольгу Зайцаву, якая фінішыравала трэцяй (0+0+0+1). Надзея Скардзіна паказала 20-ты вынік (39.53,5; 0+1+0+0).

У агульным заліку Кубка свету лідзіруюць Бергер (574 ачкі), немка Мірыям Гёснер (471) і Домрачава (443). Скардзіна на 15-м месцы (274).

Шосты этап КС пройдзе ў італьянскім Антхольцы з 17 па 20 студзеня.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/189/18904
Текущая дата: 16.11.2024