Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Сяргей Папкоў.
Да чэмпіянату свету па хакею 2014 года ў Мінску плануецца ўстанавіць каля 400 новых грамадскіх пунктаў доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi.
Цяпер у Мінску ўстаноўлена 712 стацыянарных пунктаў доступу Wi-Fi. За паўтара года іх колькасць плануецца павялічыць больш як у 1,5 раза. Гэтага будзе дастаткова, каб забяспечыць патрэбнасці ўдзельнікаў і гасцей хакейнага спаборніцтва, запэўніў гендырэктар.
Бесправадны доступ у Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi будзе даступны, найперш, у сталічных гасцініцах і іншых месцах размяшчэння гасцей хакейнага спаборніцтва (прычым сігнал можна будзе прымаць не толькі ў холе, але і ў нумарах), а таксама спартыўных комплексах.
На пытанне аб тым, ці будзе ў час чэмпіянату свету па хакею 2014 года Wi-Fi-доступ прадастаўляцца на асобных аб`ектах бясплатна, кіраўнік кампаніі адказаў, што пакуль такая магчымасць не разглядалася. "Наколькі я разумею, бліжэй да канца года будзе падрыхтавана канцэпцыя прадастаўлення паслуг у час хакейнага чэмпіянату. РУП "Белтэлекам" будзе ўдзельнічаць у акцыях", - растлумачыў Сяргей Папкоў.
22 студзеня 2013, Мінск
Андрэй Асфура - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/189/19073
Текущая дата: 26.12.2024