У сталічным Палацы спорту стартаваў чэмпіянат Беларусі - 2023 па фехтаванні.
Першыя камплекты ўзнагарод нацыянальнага першынства разыгралі шпажысты. Чэмпіёнам Беларусі сярод мужчын стаў Павел Дубоўскі, які ў фінале перамог Марка Семаненку. Бронзавыя медалі дасталіся Захару Гайдашу і Дзянісу Паўлоўскаму. У мужчынскім камандным турніры першынствавала зборная Гродзенскай вобласці, срэбра - у мінчан, трэцяе месца занялі прадстаўнікі Магілёўшчыны.
У жаночых індывідуальных спаборніцтвах па фехтаванні на шпагах золата чэмпіянату Беларусі заваявала Агата Царкова, срэбную ўзнагароду ў гэтым відзе атрымала Кацярына Цукора. На трэцюю прыступку п`едэстала гонару падняліся Надзея Кузняцова і Кацярына Пашарнёва. У камандных спаборніцтвах перамаглі дзяўчаты са сталіцы, зборная Брэсцкай вобласці стала другой, бронза ў актыве спартсменак Мінскай вобласці.
Заўтра медалі асабістых турніраў разыграюць рапірысты, уладальнікі камандных прызоў у гэтым відзе зброі будуць вядомы ў нядзелю. Спаборніцкую праграму чэмпіянату Беларусі па фехтаванні завершаць шаблісты 18-19 верасня.
15 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
15 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/19/71024
Текущая дата: 27.12.2024