Белорусский портал в Казахстане

Каманда Прэзідэнта Беларусі выйграла IX Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі



У фінальным матчы на лёдзе "Мінск-Арэны" 7 студзеня беларусы абыгралі расіян, якіх прадстаўляла дружына "Газпрам Экспарт".

Каманда Прэзідэнта Беларусі абыграла Расію ў фінале Каляднага турніру

Беларусь - Расія - 5:2 (2:0, 2:1, 1:1)

Шайбы: 1:0 - Сянькевіч (Антоненка, Шыманскі, 9.13), 2:0 - Антоненка (Слыш, Сянькевіч, 17.50), 3:0 - Сянькевіч (Антоненка, Слыш, 32.22, у большасці), 3:1 - Каваленка (Барыскаў, 35.05), 4:1 - Антоненка (С.Стась, 39.21), 5:1 - Антоненка (Бекбулатаў, Страхаў, 45.42), 5:2 - Чарбаеў (Гардзіюк, 51.42).

Штраф: 12 (Сянькевіч, Страхаў - 4, Макрыцкі, Асташэвіч, Савілаў) - 18 (Шаўцоў, Барыскаў - 6, М.Давыдаў, Уладзімір Анціпін - 4, Варыцкі, Малахаў).

Варатары: Шабанаў - Міхайлоўскі (Малкаў).

Героем паядынку стаў форвард беларускай каманды Алег Антоненка, які прыклаў сваю клюшку да ўсіх пяці шайбаў у вароты расіян. Ён стаў аўтарам трох галоў, а яшчэ двойчы асісціраваў партнёрам.

Лепшымі ігракамі матча прызнаны Алег Антоненка і Арцём Сянькевіч у каманды Беларусі, Ігар Барыскаў і Дзмітрый Субоцін у дружыны Расіі.

Бронзавым прызёрам Каляднага турніру ўпершыню стала каманда Канады, якая ў паядынку за 3-е месца ўзяла верх над Аўстрыяй.

Канада - Аўстрыя - 3:0 (0:0, 1:0, 2:0). Шайбы: 1:0 - Ёрыс (Макі, Уорынер, 39.45, у большасці), 2:0 - Неміроўскі (Ёрыс, 47.27, у большасці), 3:0 - Уорынер (Неміроўскі, Ёрыс, 55.17).

Раней каманда Аўстрыі двойчы (2006, 2012) станавілася бронзавым прызёрам турніру, Канада раней не ўзнімалася вышэй за 5-е месца.

Лідары бамбардзірскай гонкі Каляднага турніру: Марк Ёрыс (Канада) - 13 (7+6) ачкоў, Алег Антоненка (каманда Прэзідэнта Беларусі) - 11 (6+5), Дэвід Неміроўскі (Канада) - 9 (4+5), Арцём Сянькевіч (каманда Прэзідэнта Беларусі) - 8 (5+3), Павел Белы (каманда Прэзідэнта Беларусі) - 8 (2+6), Тод Уорынер (Канада) - 7 (5+2), Рок Ройзек (Аўстрыя) - 6 (5+1), Дзмітрый Цеплякоў (Расія) - 5 (2+3), Масіма Ямускі (Швейцарыя) - 4 (2+2), Аляксандр Аляксееў (каманда Прэзідэнта Беларусі) - 4 (1+3), Сяргей Задзялёнаў (каманда Прэзідэнта Беларусі) - 4 (1+3).

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка набраў на турніры 3 (2+1) рэзультатыўныя ачкі.

Папярэднія гады пераможцам Каляднага турніру шэсць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012 гадах), а яшчэ двойчы поспех святкавала расійская дружына, якая ў 2007 і 2011 гадах перамагла ў фінале беларусаў.

З 2006 года турнір праходзіць пад патранатам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб`яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб". У ліку арганізатараў спаборніцтваў Міністэрства спорту і турызму Беларусі, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь", Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Партнёры турніру - "Беларуськалій" і Пріорбанк. Інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.

8 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/190/18824
Текущая дата: 26.12.2024