Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
15 студзеня ў 1/64 фіналу першая ракетка свету перамагла румынку Моніку Нікулеску (49) — 6:1, 6:4.
Наступнай саперніцай Азаранкі, якая выйграла леташні Australian Open, будзе лепшая ў пары Елені Данііліду (Грэцыя, 94) — Караліна Пліскава (Чэхія, 119).
Днём раней у другі раўнд выйшла Вольга Гаварцова.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2013
Мінск, 15 студзеня 2013
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/190/18941
Текущая дата: 26.12.2024