Белорусский портал в Казахстане

На лонданскай Алімпіядзе разыграны першыя 12 камплектаў узнагарод



Першыя 12 камплектаў узнагарод разыграны 28 ліпеня на ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Узнагароды на рахунку спартсменаў з 19 краін. Прадстаўнікоў Беларусі сярод іх няма.

1. Кітай — 4 залатыя, 0 сярэбраных, 2 бронзавыя
2. Італія — 2, 2, 1
3. ЗША — 1, 2, 2
4. Бразілія — 1, 1, 1
4. Паўднёвая Карэя — 1, 1, 1
6. Аўстралія — 1, 0, 0
6. Казахстан — 1, 0, 0
6. Расія — 1, 0, 0
9. Японія — 0, 2, 1
10. Калумбія — 0, 1, 0
10. Нідэрланды — 0, 1, 0
10. Польшча — 0, 1, 0
10. Румынія — 0, 1, 0
14. Бельгія — 0, 0, 1
14. Венгрыя — 0, 0, 1
14. КНДР — 0, 0, 1
14. Нарвегія — 0, 0, 1
14. Сербія — 0, 0, 1
14. Узбекістан — 0, 0, 1

У шашэйнай групавой велагонцы на 249,5 км Яўген Гутаровіч заняў 53-е месца, Браніслаў Самойлаў — 78-е. Васіль Кірыенка з`ехаў з дыстанцыі пасля пятага круга (152,7 км), маючы 127-мы час.

У конным трохбор`і Алена Целяпушкіна на Пасаце заняла 34-е месца ў выездцы.

Гімнаст Дзмітрый Каспяровіч паказаў дзявяты вынік у апорным скачку (15,666 бала), не трапіўшы ў лік васьмі фіналістаў. Пакуль ён лічыцца ў рэзерве.

Вяслярка Кацярына Карстэн выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў, паказаўшы першы вынік у сваім заездзе (7 хвілін 30,31 секунды).

У стральбе на 10 метраў з пнеўматычнага пісталета Канстанцін Лукашык заняў 11-е месца (582 ачкі) і не трапіў у фінал. У Юрыя Далгаполава 30-е месца (571).

Юрый Сувораў на дыстанцыі 400 метраў комплексным плаваннем фінішаваў 26-м (4 хвіліны 23,06 секунды). У фінал кваліфікаваліся восем лепшых.

На дыстанцыі 100 метраў батэрфляем Аляксандра Герасіменя стала 13-й у паўфінале (58,41 секунды) і не трапіла ў фінал. У кваліфікацыі спартсменка таксама была 13-й (58,50).

У эстафеце 4 па 100 метраў вольным стылем жаночая зборная Беларусі (Аляксандра Герасіменя, Святлана Хахлова, Аксана Дзямідава, Юлія Хітрая) паказала 13-ты вынік (3 хвіліны 40,67 секунды) і засталася за бортам фіналу.

У першым крузе (1/64 фіналу) спаборніцтваў па жаночым настольным тэнісе Аляксандра Прывалава выйграла ў Хань Сін, якая выступае за Конга, — 4:2 (11:2, 7:11, 11:6, 11:8, 8:11, 11:9), а ў другім саступіла Лю Цзя, заяўленай за Аўстрыю, — 2:4 (11:5, 4:11, 8:11, 10:12, 12:10, 4:11).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/198/15450
Текущая дата: 06.10.2024