Белорусский портал в Казахстане

Фінал адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе з удзелам Азаранкі перанесены з 8 на 9 верасня з-за кепскага прагнозу надвор`я



Фінальны матч адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе паміж Вікторыяй Азаранкай і амерыканкай Серэнай Уільямс перанесены з 8 на 9 верасня з-за кепскага прагнозу надвор`я.

Як паведаміла прэс-служба турніру, вечарам у суботу ў Нью-Ёрку чакаўся моцны дождж і штармавы вецер.

Раней Азаранка і Уільямс правялі 10 сустрэч, з якіх беларуская спартсменка выйграла адну. Апошні раз яны сапернічалі ў паўфінале алімпійскага турніру: Уільямс атрымала перамогу 6:1, 6:2.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 9 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/198/16279
Текущая дата: 26.12.2024