Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Герасіменя заняла другое месца ў фінальным заплыве на 100 метраў вольным стылем



На ХХХ летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане 26-гадовая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя заваявала сярэбраны медаль у фінальным заплыве на 100 метраў вольным стылем.

Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 53,38 секунды, на 0,38 секунды адстаўшы ад Раномі Крамавіджоджа з Нідэрландаў, якая ўстанавіла алімпійскі рэкорд. На трэцяй пазіцыі кітаянка І Тан (53,44).

Цяпер на рахунку беларускай зборнай два медалі. Першы заваявала 1 жніўня штангістка Марына Шкерманкова, якая заняла трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 69 кг. У медальным заліку краіна паднялася на 29-е месца.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/199/15562
Текущая дата: 15.11.2024