Белорусский портал в Казахстане

Беларускі штурхальнік ядра Павел Лыжын выйшаў у алімпійскі фінал, Андрэй Міхневіч — не



Беларускі штурхальнік ядра Павел Лыжын выйшаў у алімпійскі фінал, яго партнёр па зборнай Андрэй Міхневіч не здолеў прайсці кваліфікацыю.

3 жніўня ў папярэдніх спаборніцтвах у сваёй лепшай спробе Лыжын штурхнуў ядро на 20,57 метра — 6-е месца. Міхневіч здолеў паслаць снарад толькі на 19,89 метра (17-е месца) і завяршыў выступленне на Гульнях (у фінал выходзілі 12 спартсменаў).

Лепшы вынік у кваліфікацыі паказаў амерыканец Рыз Хофа — 21,36 метра.

Фінал у штурханні ядра ў мужчын пройдзе сёння. Пачатак у 22.30 па мінскім часе.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 3 жніўня 2012


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/199/15576
Текущая дата: 15.11.2024