Белорусский портал в Казахстане

Францыя заявіла аб выкананні рашэння МАК аб удзеле беларусаў і расіян у Гульнях-2024



Аб гэтым паведамляе прадстаўнік МЗС краіны.

Улады Францыі плануюць выконваць рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), які дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024 у Парыжы ў нейтральным статусе. 

"МАК дазволіў расійскім і беларускім атлетам удзельнічаць у Гульнях-2024 пад нейтральным сцягам. Францыя паважае аўтаномнасць спартыўнай супольнасці і прымае да ведама рашэнне камітэта", - паведамілі ў МЗС.

У ведамстве адзначылі, што "вызначаць спартсменаў, якія выконваюць крытэрыі нейтральнасці і, адпаведна, могуць удзельнічаць у Гульнях, належыць нацыянальным федэрацыям і МАК". "Францыя будзе сачыць за тым, каб гэтыя крытэрыі дакладна выконваліся да і ў час Алімпіяды", - дадалі ў МЗС.

Таксама ў ведамстве растлумачылі, што прадастаўленне дазволаў на ўезд атлетам Беларусі і Расіі "будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і рэгламентамі па бяспецы, якія дзейнічаюць у час Гульняў".

14 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/2/72643
Текущая дата: 08.05.2024