Белорусский портал в Казахстане

Беларуская бягуха Ганна Арлоўская выйграла другое золата на II Гульнях краін СНД



На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" прадаўжаюцца спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках ІІ Гульняў краін СНД.

Апошнімі відамі бегавой праграмы ў нядзелю сталі фіналы на дыстанцыі 300 м у юнакоў і дзяўчат. Другое асабістае золата Гульняў заваявала наша Ганна Арлоўская, якая паказала час 39,82 секунды. Сваю першую перамогу на дыстанцыі 60 м Ганна атрымала ўсяго за паўтары гадзіны да старту фіналу на "трохсотцы".

У забегу сярод хлопцаў на 300 м два першыя месцы занялі расіяне Цімур Фарафулін і Кірыл Раманаў, беларус Ягор Берашко выйграў бронзу.

6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/20/70405
Текущая дата: 15.11.2024