Беларуская спартсменка Марыя Піліпенка стала чэмпіёнкай жаночага баксёрскага турніру II Гульняў краін СНД.
У вырашальным паядынку за золата ў вагавой катэгорыі 66 кг беларуска перамагла прадстаўніцу Расіі Еву Нікіціну.
За сённяшні дзень гэта ўжо чацвёртая ўзнагарода беларускіх дзяўчат. Раней срэбра заваявалі Ксенія Махахей (57 кг), Аліна Кардзюшова (60 кг) і Ганна Серада (63 кг).
Апошняй з беларусак барацьбу за золата павядзе Дар`я Сільчанка, якая выступае ў вагавой катэгорыі больш за 81 кг.
11 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
11 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/20/70442
Текущая дата: 15.11.2024