Белорусский портал в Казахстане

Гулсевар Ганіева заваявала першае золата баксёрскага турніру ІІ Гульняў краін СНД



Узбекская спартсменка Гулсевар Ганіева заваявала першае золата баксёрскага турніру ІІ Гульняў краін СНД.

Сёння на рынгу аршанскага Лядовага палаца ў першым паядынку за чэмпіёнскі тытул Ганіева выйграла ў расіянкі Дар`і Зранінай.

Бронзавымі прызёрамі ў вагавой катэгорыі 48 кг сталі беларуская спартсменка Аляксандра Тагірава і Лала Мадатава з Азербайджана.

Усяго ўдзельніцы жаночага турніру па боксе разыгрываюць медалі ў 12 вагавых катэгорыях. У пяці з іх за чэмпіёнскі тытул пазмагаюцца беларускія спартсменкі Ксенія Махахей (57 кг), Настасся Кардзюшова (60 кг), Марыя Піліпенка (63 кг), Ганна Серада (66 кг) і Дар`я Сільчанка (звыш 81 кг).

Паядынкі за золата мужчынскіх спаборніцтваў пройдуць заўтра.

Баксёрскі турнір ІІ Гульняў краін СНД прымае Лядовая арэна Оршы. За ўзнагароды змагаюцца прадстаўнікі Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Ірана і Пакістана.

11 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/20/70452
Текущая дата: 15.11.2024