Белорусский портал в Казахстане

Юныя беларускія пяціборцы выйгралі срэбра змешанай эстафеты на Кубку Дружбы



На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прадаўжаюцца міжнародныя спаборніцтвы па сучасным пяцібор`і - Кубак Дружбы.

Сёння быў разыграны апошні камплект узнагарод сярод спартсменаў не старэйшых за 17 гадоў, якія вызначалі лепшых у змешанай эстафеце ў фармаце трохбор`я (плаванне і лазер-ран).

Прадстаўнікі першай каманды Беларусі Паліна Бубнова і Захар Сівіцкі сталі ўладальнікамі срэбных медалёў, першае і трэцяе месцы занялі спартсмены з Расіі. Такім чынам, малодшы склад беларускай зборнай заваяваў на Кубку Дружбы чатыры ўзнагароды: раней срэбра асабістага турніру атрымала Аляксандра Ляшэнка, у камандным першынстве нашы дзяўчаты гэтак жа выйгралі срэбра, хлопцы - бронзу.

Акрамя таго, сёння на базе БДУФК стартавалі спаборніцтвы ў чатырохбор`і сярод пяціборцаў не старэйшых за 19 гадоў, першымі на старт паўфіналаў выйшлі дзяўчаты. Па выніках адборачных стартаў у жаночы фінал, які пройдзе 26 жніўня, выйшлі па 9 беларускіх і расійскіх спартсменак. Лепшы вынік у кваліфікацыі паказала наша Міра Бурая - двухразовая чэмпіёнка нядаўніх II Гульняў краін СНД.

25 жніўня адбудуцца паўфіналы ў юнакоў, медалі сярод якіх будуць разыграны 27 жніўня. Праграму Кубка Дружбы ў панядзелак завершыць змешаная эстафета. Усяго ўдзел у міжнародным турніры прымаюць больш за 60 юнакоў і дзяўчат з Беларусі і Расіі.

24 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/20/70738
Текущая дата: 27.12.2024