Белорусский портал в Казахстане

Два золата, срэбра і бронза: вынік беларусаў у першы дзень спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце



Два золата, срэбра і бронза — вынік беларусаў у першы дзень чэмпіянатаў свету па пажарна-выратавальным спорце ў Стамбуле. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

У першы дзень спаборніцтваў у дысцыпліне «Пад’ём па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы» беларуская зборная паказала бліскучыя вынікі.

Па выніках фінальнай серыі Вікторыя Цішкевіч прыносіць першы залаты медаль у скарбонку зборнай Рэспублікі Беларусь, абышоўшы Жайрону Абдуваітаву (Узбекістан) і Кацярыну Чандакову (Расійская Федэрацыя). Вікторыя Цішкевіч упершыню ў гісторыі беларускага пажарна-выратавальнага спорту стала чэмпіёнкай свету ў асабістым заліку ў штурмавой лесвіцы.

У мужчынскім фінале скарбонка зборнай Беларусі папоўнілася адразу трыма медалямі. Мікіта Уколаў стаў наймацнейшым у фінальным забегу з вынікам 13 сек. Антон Тарасевіч трохі саступіў фіналісту і паказаў час 13,4 сек. (2-е месца). Віталь Бобр паказаў час 14,2 сек. (3-е месца).

Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі павіншаваў спартсменаў з паспяховым выступленнем. «Ва ўпартым спаборніцтве вы даказалі найвышэйшы ўзровень майстэрства і волю да перамогі, у гонар якіх у турэцкім горадзе лунаў сцяг Рэспублікі Беларусь», — адзначыў ён.

У Стамбуле беларускія спартсмены ўдзельнічаюць у XVII чэмпіянаце свету сярод мужчын і XI чэмпіянаце свету сярод жанчын па пажарна-выратавальным спорце.

Звязда, 3 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/20/70934
Текущая дата: 27.12.2024