Максім Мірны і Дэніел Нестар выйшлі ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе.
2 чэрвеня ў 1/16 фіналу першыя ракеткі свету з лікам 6:1, 7:6 (7:0) выйгралі ў аўстралійцаў Пола Хэнлі (37) і Джордана Кера (79). З 31 розыгрышу мяча на сваёй падачы беларус і канадзец выйгралі 30, або 97%. У сапернікаў гэты паказчык складае 69% (24 з 35). Астатняя статыстыка: брэйк-пойнты — 2/7:0/0, эйсы — 3:0, двайныя памылкі — 3:4, нявымушаныя памылкі — 3:4, вінерсы — 3:0, працэнт розыгрышу мячоў на першай падачы — 58:58, працэнт выйгрышу другой падачы — 64:48.
Наступныя сапернікі Мірнага і Нестара вызначацца ў паядынку немца Бенджаміна Бекера (378) і паляка Лукаша Кубата (64) з "пасеянымі" пад 15-м нумарам амерыканцамі Скотам Ліпскі (38) і Раджывам Рамам (48).
Летась беларуска-канадская пара выйграла "Ралан Гарос".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/203/14418
Текущая дата: 15.11.2024