22-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйграла буйны турнір у Індыян-Уэлсе (ЗША) і атрымала чэк на 1 млн. долараў.
18 сакавіка ў фінальным матчы першая ракетка свету перамагла другую, расіянку Марыю Шарапаву, з лікам 6:2, 6:3.
Сустрэча пачалася з брэйка Азаранкі. Наступныя пяць геймаў саперніцы выйгравалі свае падачы. Пры ліку 4:2 беларуская спартсменка зрабіла другі брэйк і давяла сэт да перамогі. У другой партыі Азаранка павяла 3:0 пасля чарговых двух брэйкаў. У чацвёртым гейме Шарапава адзін брэйк адыграла, затым саступіла на сваёй падачы, зноў адыгралася і ўзяла гейм на сваёй падачы, скараціўшы адставанне да мінімуму — 3:4. Азаранка павялічыла адрыў — 5:3, а ў дзявятым гейме Шарапава не справілася з хваляваннем: двайная памылка пры 15:15 і зрыў мяча з ракеткі пры 15:30. У заключным розыгрышы Азаранка прадэманстравала сваю бегавую падрыхтоўку і прымусіла саперніцу адправіць мяч у аўт.
Статыстыка: брэйк-пойнты — 6/12 : 2/3, эйсы — 1:2, двайныя памылкі — 2:3, вінерсы — 10:17, нявымушаныя памылкі — 14:37, працягласць матча 1 гадзіна 27 хвілін.
З пачатку сезона-2012 Азаранка атрымала ў адзіночным разрадзе 23 перамогі запар (агульная розніца выйграных і прайграных сэтаў — 46:5, геймаў — 293:133), стаўшы лепшай на турнірах у Сіднэі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (у фінале — перамога над Шарапавай). Усяго на яе рахунку 12 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе. У васьмі фіналах яна прайграла.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/208/12848
Текущая дата: 15.11.2024