9 красавіка апублікаваныя новыя рэйтынг-лісты WTA і ATP. У адзіночным разрадзе ў жанчын беларуска Вікторыя Азаранка працягвае ўтрымліваць першы радок — 8.980 ачкоў. Азаранка ўзначаліла рэйтынг 30 студзеня і, такім чынам, з`яўляецца лепшай тэнісісткай планеты ўжо на працягу 10 тыдняў.
Далей першая дзясятка выглядае наступным чынам: расіянка Марыя Шарапава (7.930), чэшка Петра Квітава (7.095), полька Агнешка Радваньска (6.710), аўстралійка Саманта Стосур (5.825), датчанка Каралін Вазняцкі (5.450), францужанка Марыён Барталі (5.020), кітаянка Лі На (4.880), амерыканка Серэна Уільямс (4.300), расіянка Вера Званарова (3.895). У параўнанні з папярэдняй версіяй рэйтынгу ў першай дзясятцы адбылося толькі адно змяненне — Уільямс пасунула з дзявятага радка Званарову.
У адзіночным разрадзе яшчэ дзве беларускі ўваходзяць у першую сотню тэнісістак: Вольга Гаварцова — 83-я (789), Анастасія Якімава — 89-я (744).
У парным рэйтынгу Азаранка знаходзіцца на 18-й пазіцыі (3.153). У сотню ўваходзяць яшчэ дзве беларускі: Гаварцова — 59-я (1.560), Таццяна Пучак — 83-я (961). Лідзіруюць амерыканкі Лізель Хубер і Ліза Рэйманд (у абедзвюх — 10.040).
Азаранка з вялікім адрывам лідзіруе і па заробленых за сезон грашах. З пачатку года на рахунку беларускі 4.008.080 долараў прызавых. У другой у гэтым спісе Шарапавай — 2.083.350 долараў.
У мужчынскім адзіночным разрадзе лепшы з беларусаў Уладзімір Ігнацік займае 270-е месца (167), Сяргей Бетаў — 502-гі (63), Дзмітрый Жырмонт — 575-ты (44), Аляксандр Буры — 608-мы (37). Лідзіруюць серб Новак Джокавіч (12.670), іспанец Рафаэль Надаль (9.935) і швейцарац Роджэр Федэрэр (9.035).
У парным рэйтынгу беларус Максім Мірны і яго партнёр канадзец Дэніел Нестар з аднолькавай колькасцю ачкоў (8.670) займаюць 3—4-е месцы. Лідзіруюць браты Боб і Майк Браяны з ЗША (9.480).
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 9 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/208/13423
Текущая дата: 27.12.2024