Чэмпіёнка свету 2012 года, уладальніца двух малых крыштальных глобусаў Кубка свету цяперашняга сезона беларуская біятланістка Дар`я Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на 7,5 км на этапе Кубка Расіі на прыз губернатара Цюменскай вобласці.
Домрачава пераадолела дыстанцыю за 26 хвілін і 0,6 секунды, дапусціўшы адну прамашку на двух агнявых рубяжах. Другое месца заняла нарвежка Сінове Салемдал (+28,9), трэцяй фінішавала расіянка Анастасія Загаруйка (+43,8).
Нагадаем, першыя крокі ў біятлоне Домрачава рабіла менавіта ў Цюменскай вобласці, куды пераехала з Мінска ў чатырохгадовым узросце разам з бацькамі і дзе жыла да юнацкіх гадоў.
"Сёння мне было цяжка выступаць — вельмі складаныя ўмовы надвор`я. Зразумела, я рада перамозе. Прыемна выйграць у Цюмені, дзе за мяне так моцна хварэюць. Блізкія і сябры спецыяльна прыехалі мяне падтрымаць. Мясцовы комплекс — гэта сапраўды жамчужына Сібіры. Тут вельмі складаная, рабочая траса. Не стану параўноўваць яе з нейкай іншай — кожная траса непаўторная. Не магу сказаць, што пасля сыходу Магдалены Нойнер адчуваю сябе нумарам адзін у сусветным жаночым біятлоне. Гэта, хутчэй, трэба абмяркоўваць балельшчыкам. Лепш не задумвацца над гэтым", — цытуе Домрачаву афіцыйны сайт Саюза біятланістаў Расіі.
4 красавіка на Кубку Расіі на прыз губернатара Цюменскай вобласці адбудзецца гонка пераследу. А 7 красавіка Домрачава выступіць у гонцы чэмпіёнаў, якая пройдзе ў Маскве ў спартыўным комплексе "Лужнікі".
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/209/13247
Текущая дата: 27.12.2024