Белорусский портал в Казахстане

Беларус Уладзіслаў Дуброўскі заваяваў бронзу юніёрскага чэмпіянату свету па барацьбе



Беларускі барэц Уладзіслаў Дуброўскі стаў уладальнікам бронзавага медаля юніёрскага чэмпіянату свету (U-17), які праходзіць у Стамбуле.

У схватцы за бронзу ў вагавой катэгорыі 80 кг па грэка-рымскай барацьбе беларус выйграў у іранскага барца Алірэзы Абасі. Сёння яшчэ адзін беларускі барэц Кірыл Валеўскі пазмагаецца з прадстаўніком Расіі Мінгіянам Гараевым за бронзу ў вагавой катэгорыі 60 кг. У паўфінале беларуса абыграў грузінскі барэц Саба Сурманідзэ.

Юніёрскае першынство планеты фінішуе 6 жніўня.

Звязда, 2 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/21/70305
Текущая дата: 15.11.2024