Белорусский портал в Казахстане

Спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы ў Мінску адкрылі II Гульні краін СНД



4 жніўня Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай прыняў удзельніц спаборніцтваў у групавых і індывідуальных практыкаваннях.

Перад урачыстай цырымоніяй адкрыцця артысты Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» падарылі спартсменам і гледачам некалькі сваіх песень.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, галоўны суддзя спаборніцтваў Кацярына Бяляўская павіншавалі з пачаткам першых спаборніцтваў у рамках II Гульняў краін СНД гімнастак і ўсіх тых, хто прыйшоў сёння пазаўзець за сваіх куміраў.

Лідарамі ў групавых практыкаваннях сталі каманды Беларусі, Азербайджана і Расіі.

У індывідуальных практыкаваннях дзяўчаты дэманстравалі практыкаванні з мячом і абручом. 

Лепшыя вынікі паказалі: Лала Крамарэнка (Расія), Аліна Гарнасько (Беларусь), Эрыка Жайлаўова (Казахстан). Прычым розніца паміж першым і другім месцам склала ўсяго толькі 0,1 бала.

Фіналы адбудуцца 6 жніўня.

Аўтар: Віктар Іванчыкаў
Звязда, 5 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/21/70363
Текущая дата: 15.11.2024