Белорусский портал в Казахстане

Беларус Рыгор Вярцінскі стаў бронзавым прызёрам II Гульняў краін СНД



Беларускія цяжкаатлеты заваявалі другую ўзнагароду II Гульняў краін СНД.

У спаборніцтвах мужчын у вагавой катэгорыі 55 кг Рыгор Вярцінскі стаў уладальнікам бронзы з вынікам 194 кг (рывок - 88 кг, штуршок - 106 кг). Чэмпіёнскі тытул у гэтай вазе заваяваў узбекскі атлет Агабек Нафасаў - 240 кг (110 кг+130 кг), срэбра ў актыве Алі Бабамурадава з Туркменістана - 215 кг (95 кг+120 кг).

Першую ўзнагароду дамашніх Гульняў беларусам прынесла цяжкаатлетка Паліна Пічугіна, якая стала бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі 45 кг.

Таксама сёння ў гродзенскім Лядовым палацы жанчыны разыграюць камплект узнагарод у вагавой катэгорыі 55 кг. У цяжкаатлетычным турніры II Гульняў краін СНД прымаюць удзел спартсмены з дзевяці краін, спаборніцтвы завершацца 9 жніўня.

5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/21/70372
Текущая дата: 15.11.2024