У Гомелі разыграны першыя ўзнагароды турніру па дзюдо II Гульняў краін СНД.
Першы медаль для беларускай каманды заваявала Соф`я Варапай, якая стала бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі да 44 кг. Золата ў прадстаўніцы Узбекістана Лазізы Хайдаравай, срэбра ў яе суайчынніцы Махфіры Рузібоевай. Расіянка Соф`я Белаш выйграла спаборніцтвы ў вазе да 40 кг, срэбра ва Уміды Кудашавай з Узбекістана, бронзу заваявала Хадзіжа Абдулаева з Азербайджана.
У вагавой катэгорыі да 50 кг у мужчын перамог азербайджанскі дзюдаіст Ніхад Мамішаў, срэбным прызёрам стаў расіянін Іван Юртаеў, бронза ў яшчэ аднаго расійскага спартсмена Іслама Бокава.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/21/70418
Текущая дата: 15.11.2024