Белорусский портал в Казахстане

Беларускі Марыя Гнедчык і Міра Бурая выйгралі эстафету ў сучасным пяцібор`і на ІІ Гульнях краін СНД



На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры прадаўжаюцца спаборніцтвы па сучасным пяцібор`і ІІ Гульняў краін СНД.

Спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту праходзяць у дысцыпліне чатырохбор`е (без канкура), удзел у турніры прымаюць спартсмены не старэйшыя за 19 гадоў. Першы з двух суботніх камплектаў узнагарод быў разыграны ў жаночай эстафеце. Пасля фехтавання і плавання найбольшую суму балаў мелі дзяўчаты з Казахстана, каманда Беларусі ў складзе Марыі Гнедчык і Міры Бурай выходзіла на старт лазер-рана з чацвёртай пазіцыі, адстаючы на паўхвіліны. Аднак на дыстанцыі беларускі нівеліравалі гандыкап і ў выніку фінішавалі на першай пазіцыі з 20-секундным адрывам. Такім чынам, Марыя Гнедчык стала ўжо трохразовай чэмпіёнкай ІІ Гульняў краін СНД, у актыве Міры Бурай два залатыя медалі і срэбны.

Другое месца ў жаночай эстафеце заняў дуэт з Казахстана, бронза - у дзяўчат з Егіпта.

12 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/21/70496
Текущая дата: 26.12.2024