Белорусский портал в Казахстане

Беларускі фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі выйграў заключны этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы



Беларускі фрыстайліст Дзмітрый Дашчынскі выйграў заключны этап Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які адбыўся 17 сакавіка ў нарвежскім Міркдален-Восе.

У суперфінале, у які выходзяць чатыры спартсмены, Дашчынскі набраў 119,82 бала. Другое месца ў кітайца Хан Зю (114,81), трэцяе — ва ўкраінца Аляксандра Абраменкі (102,7).

Астатнія беларусы паказалі наступныя вынікі: Антон Кушнір — 7-е месца (99,12), Максім Гусцік — 10-е (95,58), Цімафей Слівец — 11-е (91,37), Дзяніс Осіпаў — 13-е (93,93) сярод 21 спартсмена.

У жаночых спаборніцтвах беларуска Ганна Гуськова заняла 14-е месца (50,75) сярод 15 спартсменак.

Такім чынам, лепшым у агульным заліку Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы ў мужчын стаў канадзец Аліўе Рашон (543 ачкі). Другое месца ў кітайца Цзя Цаньяна (452), трэцяе — у швейцарца Томаса Ламберта (392). Дзякуючы перамозе на апошнім этапе Дашчынскі завяршыў сезон на 6-й пазіцыі ў агульным заліку (315), Максім Гусцік — на 9-й (270), Дзяніс Осіпаў — на 13-й (238), Антон Кушнір — на 14-й (229), Станіслаў Гладчанка – на 33-й (24), Дзмітрый Глушакоў — на 38-й (15) з 42 спартсменаў, якія маюць заліковыя балы.

У жанчын першыя два месцы ў агульным заліку занялі кітаянкі Сю Мянтаа (660) і Шуанг Чэн (520). Трэцяй стала ўкраінка Вольга Волкава (480), Гуськова — 9-я (268), Аляксандра Раманаўкая — 24-я (29) сярод 27 спартсменак, якія маюць заліковыя балы.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/210/12821
Текущая дата: 27.12.2024