Белорусский портал в Казахстане

Беларускі дзюдаіст Дзмітрый Шэршань заняў другое месца на этапе Кубка свету ў Празе



Беларус Дзмітрый Шэршань (вагавая катэгорыя да 66 кг) стаў сярэбраным прызёрам этапу Кубка свету па дзюдо, што прайшоў ў Празе (Чэхія).

У фінальным паядынку беларус прайграў грузіну Лашэ Шаўдатуашвілі. На шляху да вырашальнай схваткі Шэршань перамог пяцярых сапернікаў: Алекса Амаока з Ганы, Роберта Копіске з Германіі, Тумуркулега Даваадарэя з Манголіі, грузіна Сандро Якабашвілі і паўднёвакарэйца Чой Мін Хо.

Астатнія беларускія дзюдаісты на этапе ў Празе спынілі барацьбу пасля двух ці трох паядынкаў.

Рэйтынгавыя пазіцыі і правілы адбору на Алімпіяду 2012 года ў гэты момант дазваляюць спадзявацца на прамое траплянне на Гульні тром беларускім дзюдаістам: Ігару Макараву (13-е месца ў рэйтынгу, звыш 100 кг), Яўгену Бядуліну (31-е, да 100 кг) і Аляксандру Сцяшэнку (33-е, да 81 кг).

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/211/12535
Текущая дата: 27.12.2024