Белорусский портал в Казахстане

На тэнісным турніры ў Мадрыдзе Азаранка і Кірыленка выйгралі ў першых ракетак свету і выйшлі ў паўфінал



Вікторыя Азаранка (17-е месца ў парным рэйтынгу) і Марыя Кірыленка (9) выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў дуэтаў на тэнісным турніры серыі "прэм`ер" у Мадрыдзе з прызавым фондам 4,5 млн. долараў ЗША.

4 мая ў трэцім крузе "пасеяная" пад пятым нумарам беларуска-расійская пара выйграла ў першых ракетак свету Флавіі Пенета (Італія) і Гізэлы Дулько (Аргенціна) — 4:6, 6:2, 10:6 (тай-брэйк).

Наступныя саперніцы Азаранкі і Кірыленкі вызначацца ў матчы Ваня Кінг (ЗША, 6) / Яраслава Шведава (Казахстан, 7) — Бетані Матэк-Сэндс (ЗША, 12) / Меган Шонесі (ЗША, 15). Першая пара "пасеяна" пад трэцім нумарам, другая — пад шостым.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 4 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/218/6297
Текущая дата: 15.11.2024