Белорусский портал в Казахстане

Мірны і Нестар выйшлі ў другі круг Уімблдонскага тэніснага турніру



Максім Мірны (3-е месца ў парным рэйтынгу) і Дэніэл Нестар (4) выйшлі ў другі круг Уімблдонскага тэніснага турніру.

24 чэрвеня ў 1/32 фіналу "пасеяны" пад другім нумарам беларуска-канадскі дуэт з лікам 6:4, 6:4 выйграў у чэха Леаса Фрыдля (129) і амерыканца Дэвіда Марціна (105).

У наступным раўндзе Мірны і Нестар будуць сапернічаць з Кевінам Андэрсанам з ПАР (153) і Джуліянам Ноўлам з Аўстрыі (79).

Найвышэйшым дасягненнем Мірнага на адкрытым чэмпіянаце Англіі ў якасці парнага гульца з`яўляецца выхад у фінал у 2003 годзе (з індыйцам Махешам Бхупаці). У 2008—2010 гадах беларускі тэнісіст выбываў у 1/8 фіналу (з брытанцам Джеймі Мюрэем, ізраільцянінам Эндзі Рамам і Бхупаці). Нестар выйграваў Уімблдон у 2008 і 2009 гадах (з сербам Ненадам Зімонджычам).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/218/7490
Текущая дата: 25.12.2024