У заключным матчы "рэлігейшн-раўнда" нашы хакеісты абыгралі каманду Славеніі (7:1) і занялі чатырнаццатае месца сярод шаснаццаці каманд, выканаўшы задачу-мінімум і захаваўшы прапіску ў найвышэйшым дывізіёне.
Нагадаем, што ў турніры на выжыванне беларусы правялі тры матчы — выйгралі ў Аўстрыі (7:2), прайгралі латышам (3:6) і перамаглі Славенію. Галоўны трэнер Эдуард Занкавец ацаніў выступленне сваіх падапечных на "два з плюсам":
— У цэлым вынік нашага выступлення ацэньваю, вядома, як нездавальняючы. Ад нас усе чакалі больш паспяховага выніку, і мы сябе на яго настройвалі. Магчыма, гэта і сыграла з намі злы жарт. Мы ўжо рыхтаваліся да бітвы за выхад у чвэрцьфінал, але забылі, што трэба яшчэ прайсці кваліфікацыйны раўнд. Бачу прычыну такога выступлення і ў селекцыі. Аказалася, што тыя гульцы, якіх мы вырашылі ўзяць у апошні момант, згулялі лепш, чым хакеісты, у якіх не было сумненняў. У цэлым за наша выступленне магу паставіць адзнаку два з плюсам.
Не задаволены выступленнем і наш капітан Міхаіл Грабоўскі:
— Я не чытаю газет і не гляджу тэлевізар, таму не ў курсе навін. Але я магу ўявіць, што зараз творыцца дома. Мы — хакейная дзяржава, у нас шмат стадыёнаў, але нам трэба больш працаваць з маладымі талентамі. У нашай краіне не так шмат зорак, але добрых гульцоў дастаткова.
Алена Кравец
Звязда
11 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/219/6383
Текущая дата: 25.12.2024