Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў 2-і раўнд Уімблдонскага турніру



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў другі раўнд Уімблдонскага турніру, трэцяга ў сезоне з серыі «Вялікага шлема».

Сёння экс-першая ракетка планеты адолела ў трохсэтавым паядынку кітаянку Юэ Юань (106) — 6:4, 5:7, 6:4. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 40 хвілін. Наступнай саперніцай Вікторыі Азаранкі будзе прадстаўніца Аргенціны Надзя Падарошка (80).

Заўтра Арына Сабаленка (2) сустрэнецца з венгерскай тэнісісткай Паннай Удвардзі (82). Аляксандра Сасновіч (69) згуляе з іспанкай Нурыяй Паррызас Дыяс (105).

У мужчынскіх спаборніцтвах першым апанентам беларуса Іллі Івашкі (102) будзе аргенцінец Федэрыка Карэя (104).

136-ы Уімблдонскі турнір завершыцца 16 ліпеня, яго агульны прызавы фонд складае 44,7 млн фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па 2,35 млн фунтаў стэрлінгаў.

Звязда, 3 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/22/69936
Текущая дата: 15.11.2024