Беларускія лёгкаатлеты сталі ўладальнікамі васьмі ўзнагарод на спаборніцтвах у Маскве.
На турніры памяці двухразовага алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Куца Віялета Скварцова стала пераможцай у трайным скачку, паказаўшы вынік 14 м 19 см. Бягуха Таццяна Шабанава ўпэўнена выйграла забег на 3000 м з перашкодамі, устанавіўшы асабісты рэкорд — 9 мін 45,39 сек. Арцём Калачоў заваяваў срэбра ў бегу на 1500 м — 3 мін 45,53 сек., а Аляксей Каткавец заняў другое месца ў кіданні кап’я — 80 м 49 см.
У спаборніцтвах «Шлях да Алімпу» з серыі "Каралева расійскага спорту «Мацвей Волкаў перамог у сектары для скачкоў з шастом — 5 м 52 см. У жанчын у гэтай дысцыпліне Ірына Жук стала ўладальніцай бронзы — 4 м 33 см. Максім Андралойць перамог у «хуткім» пяцібор’і, набраўшы 4166 балаў. У бегу на 800 м Ян Слома заваяваў бронзу з вынікам 1 мін 47,16 сек.
Цяпер беларускія атлеты рыхтуюцца да чэмпіянату краіны, які з 28 па 30 ліпеня пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ў Мінску.
Звязда, 24 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/22/70199
Текущая дата: 15.11.2024