Беларуская цяжкаатлетка Дзіяна Майсяевіч стала чэмпіёнкай ІІ Гульняў краін СНД.
У спаборніцтвах вагавой катэгорыі 64 кг беларуска паказала рэзультат 208 кг (рывок - 92 кг, штуршок - 116 кг). На другой пазіцыі расіянка Настасся Анзорава - 207 кг (93+114), уладальніцай бронзы стала яшчэ адна беларуская спартсменка Кацярына Якушава - 203 кг (91+112).
Сённяшні дзень спаборніцтваў у гродзенскім Лядовым палацы завершыцца выступленнем мужчын у вагавой катэгорыі 73 кг. У першай палавіне дня беларускія цяжкаатлеты парадавалі балельшчыкаў двума залатымі медалямі, якія заваявалі Генадзь Лапцеў (61 кг) і Ягор Папоў (67 кг).
6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/22/70402
Текущая дата: 26.12.2024