Белорусский портал в Казахстане

Беларускі цяжкаатлет Ілья Жарноўскі ўзяў бронзу II Гульняў краін СНД



Беларускі цяжкаатлет Ілья Жарноўскі стаў бронзавым прызёрам ІІ Гульняў краін СНД.

Выступаючы ў вагавой катэгорыі 73 кг, беларус паказаў трэці рэзультат у суме дваябор`я - 321 кг (рывок - 149 кг, штуршок - 172 кг). Перамог расійскі спартсмен Сяргей Пятроў - 323 кг (148+175), серабро заваяваў Дастон Екубаў з Узбекістана - 322 (144+178). Яшчэ адзін беларус Андрэй Фралоў у апошнім падыходзе атрымаў траўму і ў выніку заняў чацвёртае месца.

Сёння беларускія цяжкаатлеты заваявалі тры залатыя медалі: Дзіяна Майсяевіч, Ягор Папоў, Генадзь Лапцеў, бронза ў актыве Кацярыны Якушавай.

6 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/22/70439
Текущая дата: 26.12.2024