На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры завершаны чарговы дзень спаборніцтваў па сучасным пяцібор’і II Гульняў краін СНД.
Па выніках фіналу індывідуальнага турніру сталі вядомыя пераможцы і прызёры каманднага заліку. Прадстаўнікі Беларусі Аляксей Сафончык, Данііл Беляковіч і Мікіта Лысенка заваявалі срэбныя медалі, апярэдзіць нашу тройку здолелі толькі расіяне. Бронза — у спартсменаў з Казахстана. У асабістым заліку беларусы засталіся без узнагарод, лепшым з нашых пяціборцаў стаў Аляксей Сафончык, які заняў чацвёртае месца.
Напярэдадні золата і срэбра індывідуальных спаборніцтваў у дзяўчат заваявалі наша Марыя Гнедчык і Міра Бурая, таксама зборная Беларусі атрымала перамогу ў камандным першынстве.
У суботу на спаборніцтвах па сучасным пяцібор’і адбудуцца мужчынская і жаночая эстафеты, а ў нядзелю пройдзе змяшаная эстафета. Усяго ўдзел у спаборніцтвах у гэтым відзе спорту на Гульнях прымаюць юныя атлеты з 7 краін — Беларусі, Расіі, Егіпта, Кубы, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана.
Звязда, 11 жніжня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/22/70446
Текущая дата: 26.12.2024