Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі восем узнагарод на юніёрскім чэмпіянаце свету па хуткіх шахматах



Беларускія шахматысты заваявалі 8 узнагарод на юніёрскім чэмпіянаце свету па рапідзе і бліцы, які праходзіў у грузінскім Батумі.

Адзінае золата ў скарбонку беларускай каманды паклала Настасся Севасцьянчук, якая выйграла турнір па бліцы ва ўзроставай катэгорыі да 10 гадоў. Таксама па бліцы срэбныя медалі заваявалі беларусы Ксенія Норман (U-16), Ксенія Зелянкова (U-18) і Арцём Стрыбук (U-16).

У рапідзе срэбнымі прызёрамі сталі Ксенія Норман і Міхей Навуменка (U-16), бронзу вязуць дадому Максім Царук (U-18) і Дамір Булгак (U-10).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль 500 юных шахматыстаў з 36 краін свету.

Звязда, 12 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/23/69693
Текущая дата: 15.11.2024