Белорусский портал в Казахстане

Сасновіч і Калашнікава выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду турніру WTA ў Нідэрландах



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і прадстаўніца Грузіі Аксана Калашнікава выйшлі ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-250 у нідэрландскім Хертагенбасе з прызавым фондам $259 тыс.

У матчы першага раўнда беларуска-грузінскі тандэм перамог нідэрландскую пару Бібіяна Схофс / Леслі Керхаў - 6:2, 6:4. У матчы за выхад у паўфінал Сасновіч і Калашнікава сустрэнуцца з бельгійска-нідэрландскім дуэтам Элізэ Мертэнс / Дэмі Схюрс.

У 1/8 фіналу адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч (71-ы нумар сусветнага рэйтынгу) згуляе з бельгійскай тэнісісткай Грэцье Мінен (120). На старце беларуска разграміла італьянскую тэнісістку Лукрэцыю Стэфаніні (111) - 6:0, 6:3. Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (19) у першым крузе выйграла ў сербкі Наталлі Сцеванавіч (231) - 7:6 (7:5), 6:2, а сёння паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал з амерыканскай тэнісісткай Эшлін Кругер (152).

На спаборніцтвах у брытанскім Нотынгеме беларуска Лідзія Марозава і бразільянка Інгрыд Марцінс у першым раўндзе парнага разраду сустрэнуцца з грузіна-амерыканскім тандэмам Натэла Дзаламідзэ / Сабрына Сантамарыя.

Турніры ў Хертагенбасе і Нотынгеме завершыцца 18 чэрвеня.

14 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/23/69731
Текущая дата: 15.11.2024