Беларуская цяжкаатлетка Юлія Гуліна стала срэбным прызёрам II Гульняў краін СНД.
У спаборніцтвах вагавой катэгорыі 55 кг беларуска паказала вынік 187 кг (рывок - 87 кг, штуршок - 100 кг). Чэмпіёнкай стала ўзбекская спартсменка Джаміля Панфілава - 190 кг (68 кг+104 кг), бронзавы медаль заваявала расіянка Хрысціна Навіцкая - 185 кг (83 кг+102 кг).
Таксама сёння беларусы заваявалі два бронзавыя медалі - у спаборніцтвах мужчын у вагавой катэгорыі 55 кг трэцім стаў Рыгор Вярцінскі, а ў жанчын на трэцюю прыступку п`едэстала гонару паднялася Паліна Пічугіна (вагавая катэгорыя 45 кг).
Спаборніцтвы ў гродзенскім Лядовым палацы прадоўжацца заўтра, спартсмены разыграюць пяць камплектаў узнагарод. У цяжкаатлетычным турніры II Гульняў краін СНД прымаюць удзел спартсмены з дзевяці краін, спаборніцтвы завершацца 9 жніўня.
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
5 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/23/70435
Текущая дата: 26.12.2024