Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру па катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $7,6 млн.
Сёння ў матчы 1/16 фіналу другая ракетка планеты перамогла калумбійскую тэнісістку Камілу Асарыа (115-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:4, 7:5. У 1/32 фіналу лепшая беларуская тэнісістка абыграла румынку Сарану Кырсцю (44) — 6:4, 6:3. Наступнай саперніцай Сабаленка будзе пераможца гульні паміж полькай Магдай Лінет (19) і расіянкай Мірай Андрэевай (194). У 2021 годзе Арына Сабаленка была пераможцай мадрыдскага турніру.
Пасля сустрэч другога раўнда выступленні ў адзіночным разрадзе завяршылі дзве прадстаўцы Беларусі. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка (16) прайграла амерыканцы Алісіі Паркс (54) — 2:6, 6:7 (5:7), а Аляксандра Сасновіч (47) уступіла ў трохсэтавым паядынку чэшкай тэнісістцы (31) — 4:6, 7:6 (7:4), 3:6. У 1/64 фіналу Аляксандра Сасновіч перамагла ўкраінскую тэнісістку Эліну Світоліну (1088) — 6:4, 7:5.
У парным разрадзе Вікторыя Азаранка і бразільянка Беатрыс Хадад Мая выйшлі ў 1/8 фіналу, абыграўшы амерыкана-нідэрландскі тандэм Дэзірэ Краўчык / Дэмі Схюрс — 6:2, 3:6, 10:7.
Спартыўныя спаборніцтвы на адкрытых кортах іспанскай сталіцы завершацца 7 мая.
Звязда, 29 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/24/69269
Текущая дата: 15.11.2024