Беларускі альпініст, які атрымаў траўмы пры падзенні ў гарах Таджыкістана, паспяхова эвакуяваны выратавальным атрадам на верталёце ў бальніцу горада Душанбэ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Таджыкістане, стан грамадзяніна здавальняючы, пагрозы яго жыццю няма.
"Дзякуем супрацоўнікам Камітэта па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароне Таджыкістана за аператыўнае садзейнічанне і дапамогу ў выратаванні беларускага грамадзяніна", - сказалі ў МЗС.
21 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
21 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/24/70153
Текущая дата: 26.12.2024