Беларуска Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Зараз у актыве лепшай беларускай тэнісісткі 6891 пункт. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка займае 16-ю пазіцыю, маючы 2237 балаў, Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 45-м месцы (1089 балаў), яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч упершыню паднялася на 200-ю пазіцыю, набраўшы 338 балаў.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Іга Свентек (Польшча) — 8975 балаў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) — 6891;
3. Джэсіка Пегула (ЗША) — 5735;
4. Унс Джабір (Туніс) — 5031;
5. Каралін Гарсія (Францыя) — 4990;
6. Коры Гаўф (ЗША) — 4346;
7. Алена Рыбакіна (Казахстан) — 4305;
8. Дар’я Касаткіна (Расія) — 3505;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) — 3191;
10. Пятра Квітава (Чэхія) — 3162.
Лідарам рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) з’яўляецца серб Новак Джокавіч. Найлепшы з беларускіх тэнісістаў Ілля Івашка цяпер знаходзіцца на 74-м месцы (721). На гэтым тыдні Івашка выступіць на прэстыжным турніры катэгорыі ATP-1000 у Монтэ-Карла. Заўтра ў 1/32 фіналу яго сапернікам будзе брытанец Даніэл Эванс.
Звязда, 10 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/25/69008
Текущая дата: 15.11.2024