Беларус Ілья Івашка падняўся на 13 пазіцый у рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў і займае цяпер 61-е месца.
У актыве лепшага на сённяшні дзень беларускага тэнісіста 781 бал. Сёння Ілья Івашка стартуе на турніры ў іспанскай Барселоне, дзе яго першым сапернікам будзе партугалец Нуна Боргес, які займае 79-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Першая дзясятка рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 7240 балаў;
2. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6770;
3. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5255;
4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5240;
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4950;
6. Андрэй Рублёў (Расія) - 4380;
7. Хольгер Рунэ (Данія) - 3865;
8. Янік Сінер (Італія) - 3525;
9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3450;
10. Тэйлар Фрыц (ЗША) - 3245.
У верхняй частцы рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі змяненняў не адбылося. Лідзіруе полька Іга Свёнтак, на другой пазіцыі беларуска Арына Сабаленка. Вікторыя Азаранка займае 16-е месца (2237 балаў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 48-й пазіцыі (1089). На гэтым тыдні Арына Сабаленка згуляе на турніры ў Мадрыдзе, яна пачне выступленне з другога раўнда.
Топ-10 рэйтынгу WTA:
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 8975 ачкоў;
2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6891;
3. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5735;
4. Унс Джабір (Туніс) - 5031;
5. Каралін Гарсія (Францыя) - 4990;
6. Коры Гаўф (ЗША) - 4346;
7. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 4305;
8. Дар`я Касаткіна (Расія) - 3505;
9. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3191;
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/25/69086
Текущая дата: 15.11.2024